«Гэтыя апавяданьні я пісаў у безвыходнай сытуацыі для маёй краіны, у часе, калі Сараева было пад аблогай. Гэта была безвыходная сытуацыя і для мяне асабіста. Здавалася, што больш не існуе сьвет, у якім я мог бы жыць. Апавяданьні я пісаў, каб для сябе самога захаваць памяць пра тое, што мой сьвет наагул некалі існаваў. Гэта вельмі дзіўны матыў для пісаньня. Але, напэўна, найлепшы. У жывога чалавека можна забраць усё, апроч права расказваць пра сябе і свой сьвет. У гэтых апавяданьнях зноў існуе тое, чаго ў сапраўднасьці больш няма. А калі існуе ў апавяданьнях, дык, можа, аднойчы зноў узьнікне і ў сапраўднасьці».

Міленка Ергавіч, спэцыяльна для беларускага выданьня, красавік 2021 года

Паводле самога аўтара, «Сараеўскае Мальбара» — «гэта апавяданьні пра каханьне, жыцьцё і страх у абложаным горадзе», Сараеве падчас вайны 1992–1995 гадоў. Гэта кніга пра штодзённае існаваньне звычайных людзей у незвычайных абставінах, пра сьмерць і боль, пра чалавечнасьць і надзею. Беларуская мова — дзевятнаццатая, на якую перакладзена першая празаічная кніга Міленкі Ергавіча, што зрабіла яго вядомым на ўвесь сьвет.

Пераклад з харвацкай Сяргейя Шупы

208 с.

Прага: Вясна , 2021

ISBN 978-80-907359-4-1

Купіць:

На партале knihauka.com

У Празе і ў сьвеце — пішыце на адрас vesnav@seznam.cz