Кнігі/Books

Showing 1–16 of 33 resultsSorted by latest

  • Сяргей Дубавец. Збор творцаў

    Сяргей Дубавец. Збор творцаў

    Поўны збор прозы Сяргея Дубаўца, куды ўвайшлі тры кнігі, а таксама тэксты, што публікаваліся ў віленскай «Нашай Ніве». Словамі самога аўтара: «Гэтая кніга выдаецца для сваіх, тых, хто ў сілу ўзросту ня мог у свой час пазнаёміцца зь няўстрымнымі фантазіямі, ці жалезнай лёгікай, ці беларускай эстэтыкай аўтара, які ўжо вычарпальна сфармуляваў свой погляд, пакуль ня…

  • Ася Фруман. Аман аман

    Ася Фруман. Аман аман

    Асіны вершы на сямі мовах сьвету. 108 с. Прага: Вясна, 2025 ISBN 978-80-909750-2-6

  • Крысьціна Сабаляўскайце. Silva rerum IV

    Крысьціна Сабаляўскайце. Silva rerum IV

    «Silva rerum IV» завяршае вялікую віленскую сагу роду Нарвoйшаў. Падзеі адбываюцца ў канцы XVIII ст. — гэта час палітычных, эканамічных і культурных узрушэньняў, пераломны момант эпох, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывае палітычны заняпад і адначасова прарыў прагрэсіўных ідэй. Прафэсар матэматыкі езуіт Францішак Ксавэры Нарвойш — грамадзянін ня толькі Княства, але і сьвету, масон і філёзаф….

  • Крысьціна Сабаляўскайце. Silva rerum III

    Крысьціна Сабаляўскайце. Silva rerum III

    «Silva rerum III» працягвае сагу пра род Нарвойшаў — чытач пераносіцца ў сярэдзіну XVIII стагодзьдзя, дэкадэнцкую эпоху ракако, якую часта называюць «сутоньнем перад эпохай Асьветніцтва». Пётр Антоні Нарвойш, аконам і давераная асоба магутных Радзівілаў, становіцца сьведкам іх сямейнай драмы. Рэальныя падзеі і біяграфіі, на якія абапіралася пісьменьніца, сплятаюцца ў чароўнае аповяданьне пра сямейную спадчыну, Вільню…

  • Крысьціна Сабаляўскайце. Silva rerum II

    Крысьціна Сабаляўскайце. Silva rerum II

    Падзеі Silva rerum II адбываюцца ў 1707–1710 гг. Паўночная вайна, чума, раскоша і галеча, швэдзкія і расейскія салдаты, яўрэйскія лекары, упартыя жамойты і іранічныя вільняне і, вядома, наступнае пакаленьне шляхецкага роду Нарвойшаў. Цыкль гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзеяў у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігодзьдзяў, якая атрымала ўвагу…

  • Крысьціна Сабаляўскайце. Silva rerum

    Крысьціна Сабаляўскайце. Silva rerum

    Silva Rerum — па-лацінску «лес рэчаў», папулярны ў XVI–XVIII стст. сярод літоўскай шляхты жанр, «сямейная кніга», якая перадавалася з пакаленьня ў пакаленьне, дзе запісваліся важныя жыцьцёвыя падзеі. Дзея першай часткі адбываецца ў 1659–1667 гг. у Вільні і ў далёкім жамойцкім двары, сядзібе шляхецкага роду Нарвойшаў. Цыкль гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысціны Сабаляўскайце —…

  • Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Том другі

    Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Том другі

    Аўтары: Тацяна Валодзіна, Вольга Волкава, Андрэй Кіштымаў, Ларыса Лаўрэенка, Уладзімір Лобач, Валянціна Мятліцкая (Лебедзева), Сяргей Сергачоў, Андрэй Чарнякевіч, Захар Шыбека Пад навуковай рэдакцыяй прафэсара Захара Шыбекі Каардынатар навуковага праекту Рацібор Бягун Аўтары раздзелаў манаграфіі даследуюць рознічны гандаль у Беларусі паводле адзінай структурнай мадэлі. Яна складаецца з пяці асноўных кірункаў. 1) Аналіз гістарыяграфіі і крыніц. 2) Агляд спажывецкага рынку,…

  • Сяргей Дубавец. Занзібар

    Сяргей Дубавец. Занзібар

    1-е месца Прэміі Гедройця ў 2025 годзе Аўтар пра кнігу: «Як распавесьці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат пэрсанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць кантэксты і амаль ня будзе цябе…

  • Сяргей Дубавец. Стагодзьдзе НН

    Сяргей Дубавец. Стагодзьдзе НН

    Кнігу складаюць эсэ, у якіх аўтар разьвітваецца са сваім ХХ стагодзьдзем і робіць падсумаваньне: што гэты век зьмяніў у сьвядомасьці беларускага чалавека, якім застаўся ў памяці і з чым перайшоў мяжу наступнага часу. 164 с. Прага: Вясна, 2024 ISBN 978-80-909134-5-5

  • Аляксандар Лукашук. Там, дзе няма цемнаты

    Аляксандар Лукашук. Там, дзе няма цемнаты

    Аляксандар Лукашук узначальваў Беларускую службу Радыё Свабода з 1998 да 2023 году і расказвае, як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і зь ім самім. Трыццаць год на Свабодзе аўтар адчувае як адзін дзень, таму храналёгія кнігі не каляндарная, а танцавальная: крок наперад — два назад, направа — налева, уцёкі… «Where There Is…

  • Фелікс Аксёнцаў. Марнатраўны сын. 2-е выданьне

    Фелікс Аксёнцаў. Марнатраўны сын. 2-е выданьне

    «Жыцьцё плыве, як дым у паветры. Жыцьцё гарыць, як газ. Ты адчуваеш, як няўмольна Цячэ па жылах час…» Другое, дапоўненае выданьне. Зборнік Фелікса Аксёнцава, былога ўдзельніка гурту «Уліс» — паэтычнае падарожжа праз час і праз краіну беларускай рок-музыкі. Тэксты песень, якія выконвалі «Уліс», «Крама», «Бонда», «Akute», «Relikt», «NRM»… Архіўныя здымкі, вокладкі, і нават QR-коды, каб паслухаць…

  • Мойшэ Кульбак. Зэлмэняне

    Мойшэ Кульбак. Зэлмэняне

    «Зэлмэняне» Мойшэ Кульбака — клясыка літаратуры на ідышы, адзін з найзначнейшых раманаў, напісаных у Беларусі ў 1930-х гадах. Кніга апісвае штодзённыя клопаты вялікай яўрэйскай сям’і ў Менску, якую разьдзірае новая савецкая рэчаіснасьць. Чатыры пакаленьні адлюстраваныя ў захапляльных і часта гратэскных дэталях, калі яны сутыкаюцца з глыбокімі пераменамі, выкліканымі патрабаваньнямі савецкага рэжыму і яго калектывісцкага, радыкальнага…

  • Юргіс Кунчынас. Туўла

    Юргіс Кунчынас. Туўла

    2025 — Прэмія Шэрмана Беларускага ПЭН-Цэнтру за найлепшы пераклад у намінацыі «Проза» «Туўла» — адзін з самых яскравых твораў літоўскай літаратуры ХХ стагоддзя, які распавядае пра фатальнае каханне, Вільню, Зарэчча і багемнае жыццё, познесавецкай эпохі. Паэтычнае апавяданне скача ў прасторы і часе і нагадвае размову з каханай. Прыгнечаны сумам герой сустракае на вуліцах Вільні шмат…

  • Антанас Шкема. Белы саван

    Антанас Шкема. Белы саван

    Кніга пісьменьніка-эмігранта Антанаса Шкемы належыць да найзначнейшых твораў сучаснай літоўскай клясыкі. Аўтар адкрыў літоўскай літаратуры браму ў сьвет, вызваліўшы яе з палону рэалізму. Падзеі ў кнізе адбываюцца на некалькіх узроўнях — апавядальнік працуе ліфцёрам у нью-ёрскім гатэлі і перажывае пачуцьцёвую драму, паралельна зь біяграфічных нататак аднаўляецца ягонае жыцьцё на фоне гісторыі Літвы першай паловы ХХ…

  • Генрых Кіршбаўм. Беларускі брыкалаж

    Генрых Кіршбаўм. Беларускі брыкалаж

    Пераклад Яраславы Ананкі з арыгінальнага выданьня: Kirschbaum H. Revolution der Geduld: Eine belarussische Bricolage. Berlin, Matthes & Seitz, 2022. Філялягічна-філязофскія эсэ пра тое, што адбылося ў 2020 годзе. Рэфлексіі чалавека, якога адносна беларускай сытуацыі можна лічыць адначасна і інсайдэрам і аўтсайдэрам. Гэтая ўнікальная пэрспэктыва дазваляе беларусам паразважаць на тэму «што гэта было» і як быць…

  • Фелікс Аксёнцаў. Марнатраўны сын

    Фелікс Аксёнцаў. Марнатраўны сын

    «Жыцьцё плыве, як дым у паветры. Жыцьцё гарыць, як газ. Ты адчуваеш, як няўмольна Цячэ па жылах час…» Зборнік Фелікса Аксёнцава, былога ўдзельніка гурту «Уліс» — паэтычнае падарожжа праз час і праз краіну беларускай рок-музыкі. Тэксты песень, якія выконвалі «Уліс», «Крама», «Бонда», «Akute», «Relikt», «NRM»… Архіўныя здымкі, вокладкі, і нават QR-коды, каб паслухаць альбомы. Прадмова Яна…