Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Том трэці / Historyja roźničnaha handlu ŭ Biełarusi. Tom treci

Аўтары: Вальмен Аладаў, Станіслаў Асіноўскі, Таццяна Бугжалёва, Ларыса Лаўрэенка, Ірына Махоўская, Ірына Раманава, Сяргей Сергачоў, Міхаіл Тураўскі, Захар Шыбека
Пад навуковай рэдакцыяй прафэсара Захара Шыбекі
Каардынатар навуковага праекту Рацібор Бягун

У трэцім і апошнім томе калектыўнай манаграфіі даследуецца савецкі рознічны гандаль Беларусі ў 1921–1991 гг. і ў першым постсавецкім дзесяцігоддзі, калі рабіліся спробы яго рэфармавання. З улікам існавання планавай эканомікі, вялікая ўвага надаецца вывучэнню палітыкі партыйна­савецкай улады і камандна­адміністрацыйных мер у сферы рознічнага гандлю. Важнае месца займаюць сюжэты, прысвечаныя даследаванню практык захавання прыватнага гандлю, самазабеспячэння і выжывання жыхароў Беларусі ва ўмовах камуністычнага дыктату, нацысцкай акупацыі, Халакосту і постсавецкага эканамічнага крызісу 1990­х гадоў. Тут жа падводзяцца вынікі вывучэння ўсёй гісторыі рознічнага гандлю на беларускіх землях. Робіцца перыядызацыя яго гісторыі, выяўляюцца беларускія асаблівасці, этапы фармавання прафесійных гандляроў, паказваецца эвалюцыя ролі дзяржавы, дасягненні і пралікі даследавання. Трохтомная манаграфія можа стымуляваць гісторыкаў да правядзення сацыяльна­эканамічных даследаванняў, яна ўзбагачае сучаснікаў гістарычным вопытам, які дапамагае зрабіць рознічны гандаль больш аптымальным для задавальнення патрэб беларускай дзяржавы і яе грамадзян.

Цьвёрдая вокладка, 516 с.: іл.

Прага: Вясна, 2026

ISBN 978-80-909750-4-0

Купіць:

На партале allegro.pl — неўзабаве

У інтэрнэт-краме knihauka.com — неўзабаве

У Празе і ў сьвеце — пішыце на адрас vesnav@seznam.cz