Гэтая кніга пачынаецца з вымушанага выгнаньня і ў выгнаньні канчаецца. Напэўна, яе можна назваць аўтабіяграфічнай, хаця тут няма ніякіх фактаў. Напэўна, яе можна назваць спавядальнай, хаця тут няма ніякіх прызнаньняў. Яна пра корань, які не спыняе росту. Пра палявую сьцяжыну, што выводзіць у мэгаполіс. Пра каханьне, якое само ёсьць дарогай. Пра мову, якая адначасова робіцца насланьнём і ратаваньнем. Пра ягады даўніх і даўкіх успамінаў, якія нас вабяць, труцяць і лечаць. Кнігу складаюць выбраныя вершы з трох папярэдніх зборнікаў, а таксама напісаныя ў апошнія гады.
102 с.
Прага: Вясна, 2022
ISBN 978-80-907359-6-5
Buy / Купіць:
На партале allegro.pl
У інтэрнэт-краме knihauka.com
У Празе і ў сьвеце — пішыце на адрас vesnav@seznam.cz