Фелікс Аксёнцаў. Марнатраўны сын: тэксты песень беларускіх рок-гуртоў 1987—2023. 2-е выданьне

«Жыцьцё плыве, як дым у паветры.
Жыцьцё гарыць, як газ.
Ты адчуваеш, як няўмольна
Цячэ па жылах час…»

Другое, дапоўненае выданьне.

Зборнік Фелікса Аксёнцава, былога ўдзельніка гурту «Уліс» — паэтычнае падарожжа праз час і праз краіну беларускай рок-музыкі. Тэксты песень, якія выконвалі «Уліс», «Крама», «Бонда», «Akute», «Relikt», «NRM»… Архіўныя здымкі, вокладкі, і нават QR-коды, каб паслухаць альбомы.

Прадмова Яна Максімюка, удзельніка і сьведкі «беларускіх 60-х» — выбуховага росквіту беларускага рок-н-ролу на мяжы 80-х і 90-х.

Вокладка і дызайн Андрэя Дарохіна.

Цьвёрдая вокладка, 192 с.; іл.

Прага: Вясна , 2024

ISBN 978-80-909134-2-4

Купіць:

На партале allegro.pl

У інтэрнэт-краме knihauka.com

На партале amazon.com

У Празе і ў сьвеце — пішыце на адрас vesnav@seznam.cz