Дзея рамана-містэрыі знакамітага яўрэйскага пісьменніка Мойшэ Кульбака адбываецца на пачатку ХХ стагоддзя ў лясах, палях і мястэчках Беларусі, дзе 36 патаемных праведнікаў рыхтуюць свет да прыходу Мэсіі. Аўтар стварае фантасмагарычны сусвет, абапіраючыся на старадаўні яўрэйскі фальклор, містычнае вучэнне кабалы, модную філасофію, дух беларускай прыроды і сваю багатую паэтычную фантазію.
Кніга, напісаная ў Берліне, выдадзеная ў 1924 годзе ў Варшаве, упершыню выходзіць па-беларуску.
Пераклад зь ідышу Сяргея Шупы
192 с.
Прага: Вясна , Мeнск: А. М. Янушкевіч, 2019
ISBN 978-80-907359-1-0 (Vesna Vaško, Praha)
ISBN 978-985-7210-34-3 (А. М. Янушкевіч, Мінск)
Купіць:
На партале allegro.pl
У Беларусі kniger.by