Альгерд Бахарэвіч. Апошняя кніга пана А.

2020 — Кніга году ў намінацыі «Проза» ў рэйтынгу экспэртаў Радыё Свабода

«Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на сьвеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», — кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменьнік-даўжнік піша казкі — і цэлы месяц кожны вечар чытае іх бессаромным дарослым. З кожным днём казачны сьвет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасць, у якой адбываецца дзея, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку — так што ўрэшце мяжа між фантазіяй і явай канчаткова сьціраецца.

Бахарэвіч у «Апошняй кнізе пана А.» зноў расчыняе дзьверы ў свой мастацкі сьвет: так падманліва знаёмы нам з навакольнай штодзённасьці і так дзівосна нерэальны, трывожны, чароўны і страшны.

Другое выданьне.

500 с.

Прага: Вясна , 2022

ISBN 978-80-908687-3-1

Buy / Купіць:

На партале allegro.pl

У інтэрнэт-краме knihauka.com

У Празе і ў сьвеце — пішыце на адрас vesnav@seznam.cz