Антанас Шкема. Белы саван

Кніга пісьменьніка-эмігранта Антанаса Шкемы належыць да найзначнейшых твораў сучаснай літоўскай клясыкі. Аўтар адкрыў літоўскай літаратуры браму ў сьвет, вызваліўшы яе з палону рэалізму. Падзеі ў кнізе адбываюцца на некалькіх узроўнях — апавядальнік працуе ліфцёрам у нью-ёрскім гатэлі і перажывае пачуцьцёвую драму, паралельна зь біяграфічных нататак аднаўляецца ягонае жыцьцё на фоне гісторыі Літвы першай паловы ХХ стагодзьдзя, а таксама раскрываецца ягоны ўнутраны сюррэалістычны сусьвет, сатканы зь філязофскіх развагаў і літоўскага фальклёру.

Пераклад Сяргея Шупы.

Цьвёрдая вокладка, 236 с.

Прага: Вясна , 2023

ISBN 978-80-908687-9-3

Купіць:

На партале allegro.pl

У інтэрнэт-краме knihauka.com

У Празе і ў сьвеце — пішыце на адрас vesnav@seznam.cz