Крысьціна Сабаляўскайце. Silva rerum III

Description

«Silva rerum III» працягвае сагу пра род Нарвойшаў — чытач пераносіцца ў сярэдзіну XVIII стагодзьдзя, дэкадэнцкую эпоху ракако, якую часта называюць «сутоньнем перад эпохай Асьветніцтва». Пётр Антоні Нарвойш, аконам і давераная асоба магутных Радзівілаў, становіцца сьведкам іх сямейнай драмы.

Рэальныя падзеі і біяграфіі, на якія абапіралася пісьменьніца, сплятаюцца ў чароўнае аповяданьне пра сямейную спадчыну, Вільню і Нясьвіж, рэальнасьць і падсьвядомасьць, юдаізм і лібэртынаў, архітэктуру, тэатр і стыхію агню.

Цыкль гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысьціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзеяў у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігодзьдзяў, якая атрымала ўвагу і прызнаньне ў Літве і за мяжой

Цьвёрдая вокладка, 326 с. / Hard cover, 326 p.

Прага, Вясна, 2025 / Prague, Vesna, 2025.

ISBN 978-80-909750-0-2

Reviews

There are no reviews yet.

Be the first to review “Крысьціна Сабаляўскайце. Silva rerum III”

Your email address will not be published. Required fields are marked *