Showing all 14 resultsSorted by latest
-

«Silva rerum IV» завяршае вялікую віленскую сагу роду Нарвoйшаў. Падзеі адбываюцца ў канцы XVIII ст. — гэта час палітычных, эканамічных і культурных узрушэньняў, пераломны момант эпох, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывае палітычны заняпад і адначасова прарыў прагрэсіўных ідэй. Прафэсар матэматыкі езуіт Францішак Ксавэры Нарвойш — грамадзянін ня толькі Княства, але і сьвету, масон і філёзаф….
-

«Silva rerum III» працягвае сагу пра род Нарвойшаў — чытач пераносіцца ў сярэдзіну XVIII стагодзьдзя, дэкадэнцкую эпоху ракако, якую часта называюць «сутоньнем перад эпохай Асьветніцтва». Пётр Антоні Нарвойш, аконам і давераная асоба магутных Радзівілаў, становіцца сьведкам іх сямейнай драмы. Рэальныя падзеі і біяграфіі, на якія абапіралася пісьменьніца, сплятаюцца ў чароўнае аповяданьне пра сямейную спадчыну, Вільню…
-

Падзеі Silva rerum II адбываюцца ў 1707–1710 гг. Паўночная вайна, чума, раскоша і галеча, швэдзкія і расейскія салдаты, яўрэйскія лекары, упартыя жамойты і іранічныя вільняне і, вядома, наступнае пакаленьне шляхецкага роду Нарвойшаў. Цыкль гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзеяў у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігодзьдзяў, якая атрымала ўвагу…
-

Silva Rerum — па-лацінску «лес рэчаў», папулярны ў XVI–XVIII стст. сярод літоўскай шляхты жанр, «сямейная кніга», якая перадавалася з пакаленьня ў пакаленьне, дзе запісваліся важныя жыцьцёвыя падзеі. Дзея першай часткі адбываецца ў 1659–1667 гг. у Вільні і ў далёкім жамойцкім двары, сядзібе шляхецкага роду Нарвойшаў. Цыкль гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысціны Сабаляўскайце —…
-

«Зэлмэняне» Мойшэ Кульбака — клясыка літаратуры на ідышы, адзін з найзначнейшых раманаў, напісаных у Беларусі ў 1930-х гадах. Кніга апісвае штодзённыя клопаты вялікай яўрэйскай сям’і ў Менску, якую разьдзірае новая савецкая рэчаіснасьць. Чатыры пакаленьні адлюстраваныя ў захапляльных і часта гратэскных дэталях, калі яны сутыкаюцца з глыбокімі пераменамі, выкліканымі патрабаваньнямі савецкага рэжыму і яго калектывісцкага, радыкальнага…
-

2025 — Прэмія Шэрмана Беларускага ПЭН-Цэнтру за найлепшы пераклад у намінацыі «Проза» «Туўла» — адзін з самых яскравых твораў літоўскай літаратуры ХХ стагоддзя, які распавядае пра фатальнае каханне, Вільню, Зарэчча і багемнае жыццё, познесавецкай эпохі. Паэтычнае апавяданне скача ў прасторы і часе і нагадвае размову з каханай. Прыгнечаны сумам герой сустракае на вуліцах Вільні шмат…
-

Кніга пісьменьніка-эмігранта Антанаса Шкемы належыць да найзначнейшых твораў сучаснай літоўскай клясыкі. Аўтар адкрыў літоўскай літаратуры браму ў сьвет, вызваліўшы яе з палону рэалізму. Падзеі ў кнізе адбываюцца на некалькіх узроўнях — апавядальнік працуе ліфцёрам у нью-ёрскім гатэлі і перажывае пачуцьцёвую драму, паралельна зь біяграфічных нататак аднаўляецца ягонае жыцьцё на фоне гісторыі Літвы першай паловы ХХ…
-

Пераклад са старажытнагабрэйскай мовы: Сяргей ШупаПрадмова і камэнтары: Галіна Сініла 144 с. Праца над перакладам, прадмовай і камэнтарамі выкананая ў рамках праекту «Новая беларуская Біблія» пад кіраўніцтвам доктара філязофіі і сакральнай тэалёгіі Ірыны Дубянецкай. Прага: Вясна , 2022 ISBN 978-80-908687-1-7
-

Перавыданьне на беларускай мове легендарнага рамана Джорджа Оруэла «1984». Самая знакамітая антыўтопія ў сусьветнай літаратуры, раман-папярэджаньне пра пагрозу, якую нясуць аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы сучаснаму грамадзтву. Пераклад з англійскай мовы Сяргея Шупы. 348 с. Мінск: Янушкевіч, 2022 ISBN 978-985-7283-18-7
-

Перавыданьне на беларускай мове легендарнай прыпавесьці Джорджа Оруэла «Animal Farm». Алегорыя таталітарнага грамадзтва. Дзейныя асобы — свойскія жывёлы, якія паўсталі і скінулі фэрмэра-гаспадара з мэтаю пабудаваць справядлівае грамадзтва. Але фэрма іх мары паступова эвалюцыянуе ў таталітарную супольнасьць. Пераклад з ангельскай мовы Сяргея Шупы. 120 с. Прага: Вясна, 2022 ISBN 978-98-908687-0-0
-

Першы ў гісторыі поўны збор паэтычных твораў найвыдатнейшага ідышскага паэта Беларусі. У гэтым томе, які дапаўняе том на мове арыгіналу — творы ў лацінскай трансьлітарацыі з паралельным беларускім перакладам, прадмовай, бібліяграфічнымі і тэксталягічнымі заўвагамі і камэнтарамі. Укладаньне, прадмова, пераклад зь ідышу, камэнтары Сяргея Шупы First ever publication of the Complete poetry of the most renowned…
-

«Гэтыя апавяданьні я пісаў у безвыходнай сытуацыі для маёй краіны, у часе, калі Сараева было пад аблогай. Гэта была безвыходная сытуацыя і для мяне асабіста. Здавалася, што больш не існуе сьвет, у якім я мог бы жыць. Апавяданьні я пісаў, каб для сябе самога захаваць памяць пра тое, што мой сьвет наагул некалі існаваў. Гэта…
-

Дзея рамана-містэрыі знакамітага яўрэйскага пісьменніка Мойшэ Кульбака адбываецца на пачатку ХХ стагоддзя ў лясах, палях і мястэчках Беларусі, дзе 36 патаемных праведнікаў рыхтуюць свет да прыходу Мэсіі. Аўтар стварае фантасмагарычны сусвет, абапіраючыся на старадаўні яўрэйскі фальклор, містычнае вучэнне кабалы, модную філасофію, дух беларускай прыроды і сваю багатую паэтычную фантазію. Кніга, напісаная ў Берліне, выдадзеная ў…
-

2019 — Прэмія Шэрмана Беларускага ПЭН-Цэнтру за найлепшы пераклад у намінацыі «Проза» Герой рамана апынаецца ў рэвалюцыйным горадзе і ня можа знайсьці сябе ў віры падзеяў, шукаючы ратунку ва ўцёках ад рэчаіснасьці. Паэтычная проза клясыка беларускай літаратуры на ідышы Мойшэ Кульбака. Рэалізм і мэсіянства, містыцызм і экспрэсіянізм у адным фляконе. Кніга, напісаная ў Вільні, выдадзеная ў 1926…