Кнігі/Books

Showing 17–32 of 33 resultsSorted by latest

  • Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Том першы

    Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Том першы

    Аўтары: Юры Бохан, Сяргей Сергачоў, Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Захар Шыбека Пад навуковай рэдакцыяй прафэсара Захара Шыбекі Каардынатар навуковага праекту Рацібор Бягун Аўтары раздзелаў манаграфіі даследуюць рознічны гандаль у Беларусі паводле адзінай структурнай мадэлі. Яна складаецца з пяці асноўных кірункаў. 1) Аналіз гістарыяграфіі і крыніц. 2) Агляд спажывецкага рынку, на якім фармаваўся і развіваўся гандаль. 3) Умовы, якія…

  • Альгерд Бахарэвіч. Плошча Перамогі

    Альгерд Бахарэвіч. Плошча Перамогі

    Раман «Плошча Перамогі» – авантурная прыпавесць пра ўладу і нацыю, пра цану слова і славы. The novel «Victory Square» is a picaresque parable about power and nation, about the price of word and fame. Аўтар пра кнігу: «Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае гэтая кніга. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным — а…

  • Альгерд Бахарэвіч. Апошняя кніга пана А. 2-е выданьне

    Альгерд Бахарэвіч. Апошняя кніга пана А. 2-е выданьне

    2020 — Кніга году ў намінацыі «Проза» ў рэйтынгу экспэртаў Радыё Свабода «Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на сьвеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», — кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменьнік-даўжнік піша казкі — і цэлы месяц кожны…

  • Песьня песьняў

    Песьня песьняў

    Пераклад са старажытнагабрэйскай мовы: Сяргей ШупаПрадмова і камэнтары: Галіна Сініла 144 с. Праца над перакладам, прадмовай і камэнтарамі выкананая ў рамках праекту «Новая беларуская Біблія» пад кіраўніцтвам доктара філязофіі і сакральнай тэалёгіі Ірыны Дубянецкай. Прага: Вясна , 2022 ISBN 978-80-908687-1-7

  • Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы

    Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы

    2017 — Кніга году – 2017 у рэйтынгу Беларускага ПЭНу 2018 — 2-е месца Прэміі Гедройця ў 2018 годзе Чацьвёртае (паводле іншых крытэрыяў – шостае) выданьне культавага раману Альгерда Бахарэвіча. Першая кніга мастацкай літаратуры афіцыйна забароненая ў Рэспубліцы Беларусь. Раман складаецца з шасьці вялікіх гісторыяў, сплеценых у адну. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца…

  • Джордж Оруэл. 1984

    Джордж Оруэл. 1984

    Перавыданьне на беларускай мове легендарнага рамана Джорджа Оруэла «1984». Самая знакамітая антыўтопія ў сусьветнай літаратуры, раман-папярэджаньне пра пагрозу, якую нясуць аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы сучаснаму грамадзтву. Пераклад з англійскай мовы Сяргея Шупы. 348 с. Мінск: Янушкевіч, 2022 ISBN 978-985-7283-18-7

  • Джордж Оруэл. Ферма жывёлаў

    Джордж Оруэл. Ферма жывёлаў

    Перавыданьне на беларускай мове легендарнай прыпавесьці Джорджа Оруэла «Animal Farm». Алегорыя таталітарнага грамадзтва. Дзейныя асобы — свойскія жывёлы, якія паўсталі і скінулі фэрмэра-гаспадара з мэтаю пабудаваць справядлівае грамадзтва. Але фэрма іх мары паступова эвалюцыянуе ў таталітарную супольнасьць. Пераклад з ангельскай мовы Сяргея Шупы. 120 с. Прага: Вясна, 2022 ISBN 978-98-908687-0-0

  • Тацяна Сапач. Гаспадыня восеньскага дому

    Тацяна Сапач. Гаспадыня восеньскага дому

    Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое ХХ стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі. 336 с. Прага: Вясна, 2022 ISBN 978-80-907359-9-6

  • Mojše Kulbak. Ale lider un poemen / משה קולבאַק. אַלע לידער און פּאָעמען

    Mojše Kulbak. Ale lider un poemen / משה קולבאַק. אַלע לידער און פּאָעמען

    Першы ў гісторыі поўны збор паэтычных твораў найвыдатнейшага ідышскага паэта Беларусі. Том на мове арыгіналу. У другім томе — творы ў лацінскай трансьлітарацыі з паралельным беларускім перакладам, прадмовай, бібліяграфічнымі і тэксталягічнымі заўвагамі і камэнтарамі. First ever publication of the Complete poetry of the most renowned Yiddish poet of Belarus Moyshe Kulbak. Volume I is the…

  • Мойшэ Кульбак. Усе вершы і паэмы

    Мойшэ Кульбак. Усе вершы і паэмы

    Першы ў гісторыі поўны збор паэтычных твораў найвыдатнейшага ідышскага паэта Беларусі. У гэтым томе, які дапаўняе том на мове арыгіналу — творы ў лацінскай трансьлітарацыі з паралельным беларускім перакладам, прадмовай, бібліяграфічнымі і тэксталягічнымі заўвагамі і камэнтарамі. Укладаньне, прадмова, пераклад зь ідышу, камэнтары  Сяргея Шупы First ever publication of the Complete poetry of the most renowned…

  • Юля Цімафеева. Воўчыя ягады

    Юля Цімафеева. Воўчыя ягады

    Гэтая кніга пачынаецца з вымушанага выгнаньня і ў выгнаньні канчаецца. Напэўна, яе можна назваць аўтабіяграфічнай, хаця тут няма ніякіх фактаў. Напэўна, яе можна назваць спавядальнай, хаця тут няма ніякіх прызнаньняў. Яна пра корань, які не спыняе росту. Пра палявую сьцяжыну, што выводзіць у мэгаполіс. Пра каханьне, якое само ёсьць дарогай. Пра мову, якая адначасова робіцца…

  • Альгерд Бахарэвіч. Вершы

    Альгерд Бахарэвіч. Вершы

    «Верш — гэта раптоўны спохват, зь якім трэба нешта рабіць, інакш — кепска будзе.​ Дэтэктыў, дзе мне трэба знайсьці забойцу — ідэальную форму. Матэматычная задача для ірацыянала. Вершы я пішу колькі сябе памятаю. Я пісаў іх школьнікам, спрабуючы неяк выявіць у сваіх першых беларускіх словах індустрыйныя краявіды менскай ускраіны, шэрыя пад’езды і ўсю цеснату тагачаснага…

  • Міленка Ергавіч. Сараеўскае Мальбара

    Міленка Ергавіч. Сараеўскае Мальбара

    «Гэтыя апавяданьні я пісаў у безвыходнай сытуацыі для маёй краіны, у часе, калі Сараева было пад аблогай. Гэта была безвыходная сытуацыя і для мяне асабіста. Здавалася, што больш не існуе сьвет, у якім я мог бы жыць. Апавяданьні я пісаў, каб для сябе самога захаваць памяць пра тое, што мой сьвет наагул некалі існаваў. Гэта…

  • Юля Цімафеева. ROT

    Юля Цімафеева. ROT

    2021 — Шорт-ліст прэміі Арсеньневай Беларускага ПЭН-Цэнтру за найлепшую кнігу паэзіі Юля Цімафеева — паэтка разгорнутай мэтафары. Звычайна прастора яе верша супадае з прасторай аднаго мэтафарычнага сьвету, дадуманага паэткай да апошняй дэталі. Больш за тое, гэтую кнігу можна чытаць як адну разгорнутую мэтафару, ключом да якой зьяўляецца яе назва — «ROT». 84 с. Прага: Вясна…

  • Альгерд Бахарэвіч. Апошняя кніга пана А.

    Альгерд Бахарэвіч. Апошняя кніга пана А.

    2020 — Кніга году ў намінацыі «Проза» ў рэйтынгу экспэртаў Радыё Свабода «Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на сьвеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», — кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменьнік-даўжнік піша казкі — і цэлы месяц кожны…

  • Мойшэ Кульбак. Мэсія з роду Эфраіма

    Мойшэ Кульбак. Мэсія з роду Эфраіма

    Дзея рамана-містэрыі знакамітага яўрэйскага пісьменніка Мойшэ Кульбака адбываецца на пачатку ХХ стагоддзя ў лясах, палях і мястэчках Беларусі, дзе 36 патаемных праведнікаў рыхтуюць свет да прыходу Мэсіі. Аўтар стварае фантасмагарычны сусвет, абапіраючыся на старадаўні яўрэйскі фальклор, містычнае вучэнне кабалы, модную філасофію, дух беларускай прыроды і сваю багатую паэтычную фантазію. Кніга, напісаная ў Берліне, выдадзеная ў…