У верасьні 2018 году пасьля кароткага роздуму мы вырашылі, што найлепшы спосаб, каб кніга выйшла так як хочаш, тады калі хочаш і там дзе хочаш — выдаць яе самім. Так яно ўсё і пачалося. Нядаўна выйшла наша 18-я кніга. (Адной зь іх тут няма, бо яна — электронны варыянт адной з папяровых.)
Новы працоўны сэзон пачынаем выхадам дзьвюх новых кніг — пра іх вы неўзабаве пачуеце.
І — да пабачэньня на нашых сустрэчах і прэзэнтацыях:
• 14 верасьня ў Лёндане
• 17 верасьня ў Варшаве
• 23 верасьня ў Гданьску
• 14 кастрычніка ў Вільні