Ася Фруман. Аман аман

Description

Гэта зборнік вершаў: сутыкненьняў зь непазнавальным, вандраваньняў, моваў, радасьцяў колеру і гуку, тугі па (часам абстрактным) доме. Гэта і зборнік перакладаў: Сыльвія Плат зьбірае ягады на ўкраінскай мове, а шатляндзкая народная песьня гучыць у гарах на ідышы. А яшчэ гэта зборнік песень: нотных запісаў у ім няма, але калі пашанцуе, мэлёдыі могуць прасачыцца праз радкі. Бяссонны, бясстрашны цягнік Укразалізниці вязе гарбату ў падшклянках, нясе некага дадому, а некага — у выгнаньне. У кафане дымна, двое ў куце гуляюць у нарды, а над столікамі плыве голас, поўны ўтомы і доўгі, як дарога. Ён сьпявае, і струны пяюць вакол яго: «Аман аман…»

108 с.

Прага: Вясна, 2025

ISBN 978-80-909750-2-6

Reviews

There are no reviews yet.

Be the first to review “Ася Фруман. Аман аман”

Your email address will not be published. Required fields are marked *