Кульбак у Ізраілі

На мінулым тыдні наш Кульбак прыехаў у Ізраіль. У панядзелак 23 траўня ў Літоўскай амбасадзе ў Ізраілі адбылося ўрачыстае ўручэньне «Ўсіх вершаў і паэмаў» Мойшэ Кульбака ягонай дачцэ Раі, якая жыве ў Тэль-Авіве. На сустрэчы сабраліся некалькі пакаленьняў нашчадкаў паэта, якія цяпер жывуць у Ізраілі. За цёплы прыём асобная падзяка належыцца амбасадарцы Ліне Антанавічэне і дарадніку амбасады Лаймісу Рубінскасу.

У аўторак 24 траўня прайшла прэзэнтацыя Кульбакавых кніг у тэль-авіўскай кнігарні «Бабель». На сустрэчу прыйшлі мясцовыя ідышысты, аматары літаратуры, выхадцы зь Беларусі, а таксама госьці зь Менску. Укладальнік выданьня і перакладчык Сяргей Шупа расказаў пра жыцьцёвы шлях паэта, прачытаў некалькі вершаў у арыгінале і ў перакладзе, адказаў на пытаньні залі. Зноў жа, падзяка за гасьціннасьць — гаспадару кнігарні Яўгену Когану.

Leave a Reply

Your email address will not be published.